Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.10.2022

Вучоным Аддзялення аграрных навук уручаны ўзнагароды

На апаратнай нарадзе 17 кастрычніка 2022 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў узнагароды вялікай групе вучоных Аддзялення аграрных навук. Даследчыкі ўдастоены ўзнагарод за значныя асабістыя дасягненні ў развіцці аграрных навук і ўкараненне распрацовак у сельскагаспадарчую практыку.

Нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручаны Васілю Радчыкаву, загадчыку лабараторыі РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі», Валянціне Сталепчанка, вядучаму навуковаму супрацоўніку РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве», Яўгену Чэкелю, вядучаму навуковаму супрацоўніку РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве», Наталлі Шышлавай, вядучаму навуковаму супрацоўніку РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве».

Нагрудным знакам «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ўзнагароджана Людміла Паўлоўская, начальнік аддзела РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні».

Памятным знакам «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» ўзнагароджаны супрацоўнікі РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве», Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі», Інстытута рыбнай гаспадаркі, РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі», доследнай навуковай станцыі па птушкаводстве, Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства, ДП «Белтэхнахлеб», РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні», Інстытута глебазнаўства і аграхіміі, Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК, Брэсцкай абласной доследнай сельскагаспадарчай станцыі, Магілёўскай абласной доследнай сельскагаспадарчай станцыі, доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках, Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі, Інстытута мікрабіялогіі.

Ганаровай граматай НАН Беларусі ўзнагароджаны супрацоўнікі РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве» і Палескага інстытута раслінаводства.
Усяго ўзнагароджаны больш за 30 супрацоўнікаў Аддзялення аграрных навук.