Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.10.2022

21 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы пройдзе круглы стол «Я – Бацька»

21 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі пройдзе круглы стол «Я – Бацька», прысвечаны Дню бацькі ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі, Інстытут эканомікі НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Указам кіраўніка дзяржавы ад 9 чэрвеня 2022 г. № 198 прадугледжана, што 21 кастрычніка ў Беларусі будзе адзначацца новае свята – Дзень бацькі.

Традыцыя віншаваць бацькаў існуе ў многіх краінах свету. У нашай краіне ў 2022 годзе свята закрывае Бацькоўскі тыдзень і акцэнтуе ўвагу на ролі моцнай традыцыйнай сям’і ў жыцці кожнага чалавека.

Для ўдзелу ў круглым стале запрошаны паспяховыя бацькі, якія гатовы падзяліцца сваім вопытам з маладымі вучонымі, развеяць страхі і матываваць на стварэнне і ўмацаванне сваіх сем’яў.