Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.10.2022

Маладыя вучоныя Інстытута гісторыі прымаюць удзел у рабоце Міжнароднай школы маладых вучоных-гісторыкаў СНД

У Маскве пачала работу Міжнародная летняя школа маладых вучоных-гісторыкаў з краін СНД.

Мэта праекта – паказаць, што савецкая культура здолела стварыць сусветна прызнаныя шэдэўры і здзейсніць адкрыцці ў сферы мастацтва. У Маскву прыехалі 60 гісторыкаў і выкладчыкаў з навуковых і адукацыйных цэнтраў краін постсавецкай прасторы. Інстытут гісторыі НАН Беларусі прадстаўляюць загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай работы, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі, загадчык Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі Дзмітрый Крэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксей Капліеў, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Дар’я Пыж. Удзельнікі абмяркуюць пытанні асаблівасцей культурнага жыцця і палітыкі СССР з 1922 па 1991 гады. Значная ўвага будзе нададзена асаблівасцям і механізмам развіцця нацыянальных культур і іх узаемадзеянню.

Тэгi
#школы