18 – 19 кастрычніка 2022 года ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў вядучых навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў, уключаючы вучоных з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана і Кітайскай народнай рэспублікі.
У рамках правядзення пленарнага і секцыйных пасяджэнняў былі разгледжаны пытанні, што закранаюць праблемы і перспектывы ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, уключаючы напрамкі макраэканамічнага рэгулявання эканомікі, развіцця бізнес-асяроддзя і сферы паслуг, інавацыйнай, інвестыцыйнай і знешнеэканамічнай палітыкі, умацавання людскога патэнцыялу, а таксама прававыя аспекты забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны.