Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.10.2022

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Інстытут гісторыі НАН Беларусі і сярэдняя школа № 152 г. Мінска

ф 20 кастрычніка 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 152 г. Мінска» адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі «Памяці загінулых будзем вартыя. Вялікая Айчынная. Гарады-героі».

У арганізацыі адкрыцця экспазіцыі прынялі ўдзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза і вучоны сакратар Павел Трубчык.

У рамках мерапрыемства Інстытут гісторыі і сярэдняя школа № 152 г. Мінска заключылі Пагадненне аб супрацоўніцтве. Мэтай гэтага пагаднення з’яўляецца ўдасканальванне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў навукова-даследчай рабоце па айчыннай гісторыі, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, абмене інфармацыяй, арганізацыі суправаджэння работы па патрыятычным выхаванні і ў іншых сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.