Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Вьетнамская акадэмія навукі і тэхналогій (ВАНТ) у рамках 35-га пасяджэння Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) 27 верасня 2022 года ў Маскве падпісалі Дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і ВАНТ на 2023 – 2025 гады. З боку ВАНТ дакумент падпісаў Прэзідэнт ВАНТ Цьяу Ван Мінь, з боку НАН Беларусі – Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Гусакоў.
Дарожная карта прадугледжвае рэалізацыю сумесных праектаў у галіне матэрыялазнаўства, фізікі, хіміі, энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя, біятэхналогій і інш.