19 кастрычніка 2022 г. адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу навукова-тэхнічных праектаў студэнтаў, аспірантаў і маладых спецыялістаў, які прайшоў у Дзяржаўным навуковым цэнтры Расійскай Федэрацыі Федэральнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтральны навукова-даследчы аўтамабільны і аўтаматорны інстытут “НАМІ”» (ДНЦ РФ ФДУП «НАМІ»)* (Масква) у рамках міжнароднага аўтамабільнага навуковага форуму МАНФ-2022 «Устойлівае развіццё айчыннага аўтапрама ў сучасных умовах».
Пераможцам конкурсу ў намінацыі «Лепшая навуковая праца аспірантаў і маладых спецыялістаў» стала каманда Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі ў складзе Бялевіча А. У., Краўцова І. П., Высоцкага А. П. Іх праект «Сістэма цягавага электрапрывада камерцыйнага транспарту і метадычныя падыходы праектавання дадзенага класа вырабаў» заняў І месца. Усяго ў гэтай намінацыі былі пададзены 12 заявак.
Віншуем пераможцаў і жадаем новых дасягненняў!