Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.11.2022

Адбыўся Круглы стол, прысвечаны абмеркаванню законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе

2 лістапада 2022 года ў НАН Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню Законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Акадэміі навук, аддзяленняў навук, кіраўнікі і прадстаўнікі навуковых і грамадскіх арганізацый, вядомыя навукоўцы, маладыя даследчыкі.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў звярнуў увагу прысутных на тое, што праекты законаў «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» накіраваны на тое, каб максімальна адлюстраваць інтарэсы і спадзяванні народа, якія пастаянна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дзяржавы.

Са словамі падтрымкі прапанаваных законапраектаў выступілі: Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў акадэмік Аляксандр Каваленя, акадэмік Пётр Віцязь, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лакотка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута філасофіі Анатоль Лазарэвіч, старшыня першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Юлія Качурка, старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі Іван Бараноўскі.

Удзельнікі круглага стала ад імя ўсіх супрацоўнікаў НАН Беларусі аднадушна падтрымалі праекты закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь».