Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэтае свята штогод адзначаецца ў нашай краіне як сімвал павагі да традыцый і здзяйсненняў папярэдніх пакаленняў.
Рэвалюцыя 1917 года стала найвялікшай падзеяй XX стагоддзя — гэта была рэвалюцыя народа і для народа. І да гэтага дня дасягненні Чырвонага Кастрычніка нагадваюць аб неабходнасці зацвярджэння сацыяльнай справядлівасці і моцнай дзяржаўнай улады, якая падтрымліваецца ўсімі пластамі насельніцтва краіны.
Бясплатныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны працоўны дзень, ліквідацыя саслоўных прывілеяў, свабода сумлення і роўнасць грамадзянскіх правоў жанчын і мужчын — гэтыя і іншыя даброты, якія здаюцца нам натуральнымі і неад'емнымі, складаюць заваяванні той пары.
У Год гістарычнай памяці важна памятаць пра тое, якую ролю адыгралі падзеі 7 лістапада 1917 года ў лёсах многіх народаў, у тым ліку народа Беларусі. 105 гадоў таму менавіта Кастрычніцкая рэвалюцыя зрабіла магчымым стварэнне беларускай дзяржавы, рэалізавала законнае права народа на самавызначэнне, развіццё сваёй культуры і ўмацаванне нацыянальнага адзінства. Дзякуючы ёй беларускі народ атрымаў магчымасць унесці свой уклад у стварэнне і развіццё магутнай дзяржавы – Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Пераняўшы ўсё найлепшае з савецкай эпохі, Беларусь у цяперашні час устойліва развіваецца і дынамічна прасоўваецца наперад да забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян. Прымнажаецца яе нацыянальны набытак, на новы інавацыйны ўзровень выходзяць эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера і навука. І сёння мы ганарымся як навуковымі дасягненнямі савецкага часу, што заклалі трывалы падмурак у аснову сучаснай беларускай навукі, так і найноўшымі вынікамі, якія сведчаць пра надзейныя перспектывы ў будучыні.
Па добрай традыцыі 7 лістапада прынята сустракаць працоўнымі падарункамі. Да гэтага дня ў розных кутках краіны здаюцца ў строй новыя дамы, прамысловыя і сацыяльныя аб'екты — сведчанні росту дабрабыту народа. Мы ў Акадэміі навук таксама маем нямала фундаментальных і прыкладных вынікаў — базісу інавацыйнасці нашай эканомікі.
Ад усёй душы жадаю ўсім вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і навуковых дасягненняў у імя нашай любімай Беларусі.
Са святам!
Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік