15 лістапада 2022 года адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і кіраўніцтва НАН Беларусі з рэктарам Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт “СТАНКІН”»* Уладзімірам Сярэбраным.
На перамовах была падкрэслена неабходнасць пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва навукоўцаў Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі і навукоўцаў МДТУ «СТАНКІН». Уладзімір Гусакоў унёс канкрэтную прапанову ў найбліжэйшы час абмяняцца дэлегацыямі спецыялістаў для абмеркавання канкрэтных напрамкаў узаемадзеяння і выпрацоўкі канкрэтных сумесных праектаў.
Рэктар МДТУ «СТАНКІН» Уладзімір Сярэбраны азнаёміўся з апошнімі распрацоўкамі акадэмічных арганізацый на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці».
*Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт “СТАНКІН”» - адна з вядучых тэхнічных ВНУ Расіі, прызнаны цэнтр інавацый і сучаснай інжынернай адукацыі. Быў створаны як Маскоўскі станкаінструментальны інстытут загадам Прэзідыума ВСНГ СССР ад 12 ліпеня 1930 г. № 1647 з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне станкабудавання.