Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.11.2022

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная аграпрамысловым тэхналогіям

Напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў вёскі 15 лістапада 2022 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: уклад беларускіх навукоўцаў у развіццё сельскай гаспадаркі».

У якасці спікераў ад НАН Беларусі на мерапрыемстве выступілі: Эрома Урбан - першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», доктар с.-г. навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі; Дзмітрый Багдановіч -генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі», Іна Родзькіна - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве»; Мікалай Бакач -намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» і Дзмітрый Зайчанка - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні». Навукоўцы расказалі пра апошнія распрацоўкі і прадукцыю арганізацый у галіне сельскай гаспадаркі, імпартазамяшчэнне і пра тое, ці карыстаецца попытам сярод насельніцтва айчынная прадукцыя, у стварэнні якой прымаюць удзел і беларускія навукоўцы.

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада. У 2022 годзе Дзень сельскай гаспадаркі ў Беларусі будзе адзначацца 20 лістапада.