Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2022

Адбылася Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная пытанням інфарматызацыі і навукова-тэхнічнай інфармацыі - РІНТІ-2022

17 лістапада 2022 года на базе Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі адбылася XXI Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2022).

З прывітальным словам выступілі акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Шумілін і генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Круглікаў.

У рамках канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы НТІ ў Беларусі і за мяжой, а таксама распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны, ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі з 8 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Кыргызcтана, Туркменістана, Украіны і В’етнама.