17 лістапада 2022 г. у НАН Беларусі адбыўся візіт дэлегацыі Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Урада Рэспублікі Башкартастан – міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Башкартастан Фазрахманавым Ільшатам Ільдусавічам.
У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам НАН Беларусі былі праведзены перагаворы аб перспектывах развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Рэспублікі Башкартастан у сферы АПК, а таксама іншых сферах. Госці азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці».
Па выніках візіту было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі» і аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй «Міжрэгіянальны цэнтр па абароне і прасоўванні прадукцыі пчалярства Рэспублікі Башкартастан «Алтын Солак» (Залатая борць). Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі» Руслан Шайко і дырэктар АНА «Міжрэгіянальны цэнтр па абароне і прасоўванні прадукцыі пчалярства Рэспублікі Башкартастан “Алтын Солак”» Марат Хасанаў.