У гонар адкрыцця 15-га антарктычнага сезона ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг НАН Беларусі.
Беларускія палярнікі прыступілі да навуковых даследаванняў. Пра гэта паведаміў у Прэзідыум НАН Беларусі начальнік 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (15-я БАЭ) Аляксей Гайдашоў.
«Сістэмы жыццезабеспячэння, сродкі транспарту і сувязі працуюць у штатным рэжыме. На Беларускай антарктычнай станцыі (БАС) “Гара Вячэрняя” маюцца неабходныя запасы паліва, прадуктаў харчавання, медыкаментаў. Да завяршэння абсталявання сезоннага водазабору на возеры Ніжняе водазабеспячэнне БАС арганізавана шляхам актыўнага (прымусовага) снегараставання ў часова абсталяваным памяшканні. У працэсе выканання авіяцыйнага пералёту і разгортвання жыццядзейнасці БАС “Гара Вячэрняя” асабовы склад БАЭ прадэманстраваў зладжаную камандную працу, высокую дысцыпліну і высокія маральна-валявыя якасці. 20 лістапада 2022 г. у 17:00 UTC у гонар адкрыцця пятнаццатага антарктычнага сезона на флагштоках Беларускай антарктычнай станцыяй узняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», - праінфармаваў Аляксей Гайдашоў.
21 кастрычніка 2022 года у НАН Беларусі дадзены ўрачысты старт 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У гэтым годзе адправіліся ў Антарктыду 12 чалавек пад кіраўніцтвам дасведчанага палярніка — кіраўніка Антарктычных экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі — навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, Інстытута прыродакарыстання, ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах»), БДУ, Белгідрамета і інш. арганізацый краіны.
Прэс-служба НАН Беларусі