Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.11.2022

Адбыліся перагаворы з дэлегацыяй Міністэрства вышэйшай адукацыі Кубы

18 лістапада 2022 года адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з дэлегацыяй Міністэрства вышэйшай адукацыі Кубы на чале з намеснікам міністра спадарыняй Мірыям Ісабель Альпісар Сантанай.

Падчас перагавораў быў абмеркаваны бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і навуковых арганізацый Кубы, перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння. На думку бакоў, найбольш перспектыўнымі з’яўляюцца такія напрамкі, як біятэхналогіі, фармацэўтыка.

Госці падрабязна азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі, якія прадстаўлены на пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці».