21 лістапада 2022 года на апаратнай нарадзе вялікай групе навукоўцаў былі ўручаны спецыяльныя знакі «Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»*. Сярод тых, каму былі ўручаны спецыяльныя знакі, — кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, вядучыя навукоўцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай навукі і НАН Беларусі.
Нагрудны знак адрознення імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі ўручаны Аляксею Шкадарэвічу, дырэктару навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр “ЛЭМТ”», доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, акадэміку НАН Беларусі.
Нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ўручаны Аляксандру Малярэвічу, прарэктару па навуковай рабоце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, член-карэспандэнту НАН Беларусі.
*Спецыяльны знак «Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» выраблены ў сувязі з абвяшчэннем гістарычнай для НАН Беларусі даты – 13 кастрычніка – даты заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У гэты дзень у 1928 годзе Інстытут беларускай культуры, першая ў гісторыі Беларусі комплексная навукова-даследчая дзяржаўная ўстанова, была рэарганізавана ў Беларускую акадэмію навук (з 1997 г. – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).