Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.11.2022

Акадэмія навук правяла семінар па пытаннях павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі

23 лістапада 2022 г. па даручэнні Урада Нацыянальная акадэмія навук Беларусі арганізавала і правяла пры ўдзеле зацікаўленых міжведамасны семінар па пытаннях павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (НРВК).

Мэтай семінара сталі: абмен вопытам па дасягненні найлепшых вынікаў у падрыхтоўцы НРВК, выяўленне праблемных пытанняў, азнаямленне са зменамі ў заканадаўстве ў сферы падрыхтоўкі навуковых кадраў. Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі ДКНТ, ВАК, адказныя за падрыхтоўку НРВК, спецыялісты-прафесіяналы, якія вядуць пытанні падрыхтоўкі НРВК ад НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінздароўя, Мінспорту, Мінэканомікі і інш.

Вектар работы семінара задалі галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі і першы намеснік старшыні ДКНТ Андрэй Касоўскі.

З дакладамі выступілі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце БелІСА Наталля Паўлава, начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Мінадукацыі Пётр Пякуцька, начальнік аддзела навукі Мінздароўя Маргарыта Досіна, галоўны вучоны сакратар ВАК РБ Вольга Дубаневіч.

Семінар насіў практычны характар, у ходзе дыскусіі быў абмеркаваны шэраг пытанняў, якія патрабуюць прававога рэгулявання. Асаблівая ўвага была аддадзена пытанням планавання і прагназавання аб'ёмаў падрыхтоўкі НРВК у перспектыве на найбліжэйшае дзесяцігоддзе.