24 лістапада 2022 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы адбыўся круглы стол «Якуб Колас у нацыянальнай культуры і мастацтве», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі шэраг важных пытанняў. Сярод іх: творчасць Якуба Коласа ў кантэксце станаўлення і традыцый беларускай літаратуры ХХ ст.; роля і значэнне творчасці Якуба Коласа ў развіцці сучаснай беларускай мовы; навуковая дзейнасць Якуба Коласа ў беларускім мовазнаўстве; экранізацыя і сцэнічная адаптацыя твораў Якуба Коласа; творчасць Якуба Коласа ў беларускай музыцы; асоба і вобразы Якуба Коласа ў творах выяўленчага мастацтва.
У час правядзення круглага стала адбылася выстава з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Туды, на захад!» (Мінск) да 100-годдзя вяртання Якуба Коласа ў Беларусь (1921–2021 гг.), прэзентацыя кнігі «Табой я жыў, табой жыву...», выступленне музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам Г. П. Цмыг з творамі беларускіх кампазітараў на словы Якуба Коласа.