28 лістапада 2022 года на апаратнай нарадзе старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў спецыяльныя знакі «Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»* вялікай групе навукоўцаў.
Сярод тых, каму былі ўручаны спецыяльныя знакі, — члены Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, вядучыя вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай навукі і НАН Беларусі.
*Спецыяльны знак «Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» выраблены ў сувязі з абвяшчэннем гістарычнай для НАН Беларусі даты – 13 кастрычніка – даты заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У гэты дзень у 1928 годзе Інстытут беларускай культуры, першая ў гісторыі Беларусі комплексная навукова-даследчая дзяржаўная ўстанова, была рэарганізавана ў Беларускую акадэмію навук (з 1997 г. – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).