Загадам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова прысуджана спецыяльная прэмія Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі 2022 года галоўнаму навуковаму супрацоўніку Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару, акадэміку Гніламёдаву Уладзіміру Васільевічу за цыкл работ «Літаратура, гісторыя, свядомасць як фактары фарміравання беларускай дзяржаўнасці». Рашэнне прынята ў адпаведнасці з рэкамендацыяй Бюро Прэзідыума НАН Беларусі.
Спецыяльная прэмія Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі заснавана ў 2021 годзе. Яе мэта — узнагароджванне за выдатныя вынікі навуковых даследаванняў, адкрыцці і дасягненні ў галіне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў. Спецыяльная прэмія можа прысуджацца як фізічным асобам (асобным навукоўцам або аўтарскім калектывам, якія працуюць у Акадэміі навук), так і юрыдычным асобам (арганізацыям НАН Беларусі або іх структурным падраздзяленням).