Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускае філасофскае таварыства, Інстытут філасофіі НАН Беларусі 22 снежня 2022 г. правядуць круглы стол «Да 100-годдзя “філасофскага парахода”: Pro et contra», у рамках якога будзе раскрыта філасофскае і культурнае значэнне спадчыны выдатных мысляроў рускага замежжа першай паловы ХХ стагоддзя для развіцця сусветнай інтэлектуальнай культуры, разгледжаны магчымасці творчага выкарыстання іх ідэй як для развіцця гуманітарных навуковых ведаў, так і для асэнсавання актуальных рэлігійна-філасофскіх, сацыяльна-антрапалагічных і этыка-эстэтычных праблем сучаснасці.
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел вучоныя НАН Беларусі і ВНУ Рэспублікі.
Канферэнцыя пройдзе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі 22 снежня (чацвер) 2022 г. з 11:00 да 14:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава 1, к. 2, к. 510, 5-ы паверх.