НАН Беларусі падвяла вынікі конкурсу на найлепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2022 года ў сродках масавай інфармацыі.
Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прысудзіць прэміі конкурсу ў намінацыі “Найлепшая публікацыя”:
- Веры Ганкінай-Буцько (Артэага), аглядальніку рэдакцыі газеты «Рэспубліка» ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”», – за цыкл артыкулаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі ў газеце «Рэспубліка»;
- Таццяне Валачковіч, аглядальніку ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва “Минск-Новости”», – за цыкл артыкулаў пра ролю беларускай навукі ў жыцці грамадства;
- Надзеі Нікалаевай (Расолька), рэдактару аддзела газеты «Звязда» «Выдавецкага Дома “Звязда”», – за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў газеце «Звязда».
У намінацыі «Найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні» пераможцамі сталі:
- Кацярына Бірэцкая, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «НТВ-Беларусь» Белтэлерадыёкампаніі, – за цыкл тэлевізійных праграм «Наукомания» на тэлеканале «Беларусь 3»;
- Святлана Башылава, спецыяльны карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, – за цыкл праграм на Першым нацыянальным канале Беларускага Радыё;
- Анастасія Ярошчык-Карніенка, загадчык аддзела карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Столичное телевидение», – за цыкл тэлевізійных сюжэтаў у інфармацыйных праграмах тэлеканала «Столичное телевидение».
Бюро Прэзідыума ў намінацыі «Найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» прысудзіла перамогу:
- Сняжане Міхайлоўскай, аглядальніку рэдакцыі часопіса «Беларуская думка» – за цыкл матэрыялаў у часопісе «Беларуская думка»;
- Алене Пашкевіч, спецыяльнаму карэспандэнту навуковай, вытворча-практычнай газеты «Навука» – за цыкл матэрыялаў у газеце «Навука»;
- Святлане Сабіла, аглядальніку вытворчага навукова-практычнага часопіса «Вестник Белнефтехима» – за цыкл матэрыялаў у часопісе «Вестник Белнефтехима».
У намінацыі «Найлепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы Інтэрнэт» прэміі прысуджаны:
- Станіславу Андросіку, рэдактару карэспандэнцкага пункта Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва “Россия сегодня” ў Рэспубліцы Беларусь», – за цыкл матэрыялаў аб укладзе вучоных НАН Беларусі ў развіццё грамадства;
- Валерыі Гаўрылавай, рэдактару аддзела эканамічнай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі УП «БелТА», – за цыкл матэрыялаў аб дзейнасці НАН Беларусі;
- Таццяне Пінчук, загадчыку аддзела інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўнай установы «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Алесі Феданенкавай, загадчыку сектара дызайну аддзела маркетынгавых камунікацый дзяржаўнай установы «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», – за віртуальны праект «Инбелкульт 100» («Інбелкульт 100»).
Конкурс на найлепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2022 года ў сродках масавай інфармацыі праводзіўся НАН Беларусі трынаццаты раз па чатырох намінацыях: «Найлепшая публікацыя», «Найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні», «Найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» і «Найлепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт». Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе маглі прымаць удзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары, папулярызатары навукі. Усяго было прадстаўлена 126 работ 38 аўтараў.
Узнагароджанне лаўрэатаў будзе прымеркавана да Дня беларускай навукі.