Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай сфарміраваны ўніфікаваны інфармацыйны рэсурс для навуковых публікацый па аграрнай тэматыцы «Партал выданняў Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У цяперашні час на партале, створаным у супрацоўніцтве з навукова-практычнымі цэнтрамі, інстытутамі Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская навука», прадстаўлена 21 перыядычнае выданне.
Мэтай стварэння партала з’яўляецца аб’яднанне ўсіх перыядычных выданняў (часопісы і зборнікі навуковых прац) навукова-даследчых устаноў Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі на сучаснай інфармацыйнай платформе, якая дазваляе максімальна шырока прадставіць вынікі даследаванняў беларускіх вучоных-аграрыяў, стварыць перадумовы для ўваходжання беларускіх часопісаў у міжнародныя сістэмы навуковага цытавання і ўкараніць у работу рэдакцый часопісаў электронную сістэму работы з тэкстамі, якія паступаюць.
Партал складаецца з двух элементаў: непасрэдна самога партала, які дае ўніфікаваную інфармацыю аб новых, самых цытуемых і прагляданых артыкулах аграрнай тэматыкі, і які валодае адзіным пошукавым радком па ўсіх матэрыялах, размешчаных на партале, а таксама асобных сайтаў навуковых часопісаў, цалкам адпаведных сучасным навуковым выдавецкім практыкам і патрабаванням міжнародных навуковых баз даных, у тым ліку Scopus і Web of Science.
З парталам можна азнаёміцца па спасылцы: партал выданняў Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі