Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.01.2023

Беларускія палярнікі павіншавалі краіну з Днём навукі 2023

Ад імя ўдзельнікаў 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Днём беларускай навукі ўсім вучоным, даследчыкам і работнікам навуковай сферы краіны.

Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Каманда 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуе слаўную навуковую супольнасць Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам — Днём беларускай навукі!
Рэспубліцы Беларусь, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследчым арганізацыям нашай краіны ёсць чым ганарыцца — навуковыя працы, адкрыцці і прарыўныя тэхналогіі беларускіх вучоных шырока вядомыя ва ўсім свеце, а імёны сотняў ураджэнцаў Беларусі ўпісаны ў гісторыю Сусветнага навуковага прагрэсу.
Сёння навуковая супольнасць Рэспублікі Беларусь з’яўляецца магутнай рухальнай сілай, якая стварае надзейны падмурак для дынамічнага развіцця і росквіту нашай краіны.
Дзякуй Вам за адданасць навуцы, за вашу актыўную, мэтанакіраваную працу, за ўклад у айчынную і сусветную навуку! Жадаем міру і дабрабыту, моцнага палярнага здароўя і шчасця, вялікіх магчымасцей і прарываў, смелых ідэй і ўчынкаў, увасаблення ў жыццё вялікіх мэт і імкненняў, геніяльных думак і адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і Сусветнага навуковага прагрэсу!

Каманда 15 БАЭ:
Начальнік БАЭ Аляксей Гайдашоў
Начальнік базы Уладзімір Несцяровіч
Галоўныя спецыялісты:
Аляксандр Абатурын
Павел Растоў
Урач-хірург Алег Пешкаў
Вядучыя спецыялісты:
Павел Шаблыка
Кірыл Рабычын
Мікіта Ізідараў
Сяргей Люты
Уладзіслаў Базылевіч
Віталь Лукін
Аляксей Барысавец