Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.01.2023

Адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсаў НАН Беларусі

30 студзеня 2023 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў шэрагу акадэмічных конкурсаў па выніках 2022 года.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў узнагароды лаўрэатам конкурсу «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, а таксама лаўрэатам штогадовага конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Дыпломы лаўрэатаў былі ўручаны і пераможцам конкурсу на найлепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2022 года ў сродках масавай інфармацыі. Гэта — прадстаўнікі вядучых сродкаў масавай інфармацыі краіны.