Навукоўцы НАН Беларусі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці, прысвечаным Дню беларускай навукі, які адбыўся на базе БДПУ.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, рэктары ВНУ, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, навуковай супольнасці Беларусі.
У рамках правядзення сходу былі ўзнагароджаны найлепшыя навукоўцы Беларусі. Сярод узнагароджаных — «Вучоны года НАН Беларусі 2022» Ігар Карпаў.