Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.02.2023

Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» адкрылася 16 лютага ў Гомелі

Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» адкрылася 16 лютага ў Гомелі ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык.

На выстаўцы 160 арганізацый з усёй краіны прадставілі больш за 600 экспанатаў, якія расказваюць пра высокатэхналагічныя рашэнні ў сферы энергетыкі, экалогіі, фармацыі, медыцыны, АПК, IT-тэхналогій, робататэхнікі, абараназдольнасці і інш.

Гомельская вобласць мае сур’ёзны навукова-тэхнічны сектар, які ўключае 8 ВНУ, 3 інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук, больш за 20 галіновых інстытутаў і канструктарскіх бюро, у якіх задзейнічана каля 3 тыс. навуковых супрацоўнікаў.

Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» была арганізавана па даручэнні Кіраўніка дзяржавы напярэдадні Дня беларускай навукі ў Мінску. Там былі прадэманстраваны найноўшыя распрацоўкі і дасягненні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, арганізацый іншых ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і іншых. На нарадзе 24 студзеня Прэзідэнт Беларусі заявіў, што выстаўку навукова-тэхнічных дасягненняў трэба абавязкова паказаць моладзі і прадэманстраваць у рэгіёнах краіны. У Гомелі экспазіцыя будзе працаваць да 19 лютага.

Тэгi
#выставы