Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.02.2023

З 20 па 27 лютага 2023 года Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы

З 20 па 27 лютага 2023 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы. Ён прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

На працягу тыдня пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў. Гэта — лекцыі, круглыя сталы, прэзентацыі, віктарыны, інтэрактыўныя заняткі, сустрэчы, культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы. Усе яны прысвечаны праблеме захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай мовы.