Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Ва ўсе часы самым каштоўным у нашым жыцці былі мір, спакой і стабільнасць. Сёння, калі побач з нашымі межамі расце эскалацыя напружанасці, гэта свята набывае асаблівую актуальнасць.
Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь носіць асабліва абарончы характар. Наша краіна зыходзіць з таго, што ні адна з дзяржаў не з’яўляецца для яе праціўнікам. У той жа час беларуская дзяржава будзе адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў.
23 лютага — галоўнае свята мужчын, якія прайшлі дарогамі вайны, якія ахоўваюць рубяжы Радзімы ў мірны час, спасцігаюць прамудрасці ваенных навук па кнігах, дапаможніках, падручніках. Але Радзіму абараняюць не толькі з аўтаматам у руцэ. Прыносіць карысць сваёй краіне, спрыяць яе росквіту, дзе б ты ні працаваў, — значыць служыць Айчыне.
2023-ы — год міру і стваральнай працы. Сёння навукоўцы Акадэміі навук не толькі ажыццяўляюць навуковае суправаджэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Дзеячы навукі ўносяць значны ўклад у распрацоўку тэхналогій падвойнага прызначэння. Гэта — новая радыётэхніка, сродкі індывідуальнай аховы, оптыка, высокатэхналагічнае абсталяванне, беспілотныя лятальныя комплексы і інш. Многія супрацоўнікі НАН Беларусі прайшлі службу ва ўзброеных сілах, маюць воінскія званні і ўзнагароды.
Свята 23 лютага напоўнена нотамі дабра, гонару, справядлівасці і высакароднасці. Жадаю выдатнага здароўя, моцы тылу, чыстага неба над галавой і поспехаў у працы! Спору і шчасця! Няхай вашы сем’і заўсёды жывуць у любові, згодзе і дастатку, пад аховай вашага надзейнага і мудрага заступніцтва! Міру вам, дабра і дабрабыту!