Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.02.2023

60-я сесія навукова-тэхнічнага падкамітэта Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах

У перыяд з 6 па 17 лютага 2023 г. у г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) у гібрыдным фармаце прайшла 60-я сесія навукова-тэхнічнага падкамітэта Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

У рэжыме відэаканферэнцыі ў рабоце сесіі прыняла ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у складзе прадстаўнікоў НАН Беларусі і УП «Геаінфармацыйныя сістэмы». Арганізацыйная падтрымка беларускай дэлегацыі была аказана Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы.

У ходзе сесіі з заявамі ад Рэспублікі Беларусь выступіў намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарату НАН Беларусі Іван Буча. Навукова-тэхнічнаму падкамітэту прадстаўлены заявы па наступных пунктах парадку: па пункце 3 «Агульны абмен думкамі» — «Дзейнасць Рэспублікі Беларусь у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах і перспектывы яе развіцця», па пункце 7 «Касмічнае смецце» — «Прадухіленне тэхнагеннага засмечвання касмічнай прасторы — глабальная праблема», па пункце 12 «Доўгатэрміновая ўстойлівасць касмічнай дзейнасці» — «Нарматыўнае рэгуляванне доўгатэрміновай устойлівасці касмічнай дзейнасці».

У рабоце сесіі прынялі ўдзел 102 дзяржавы-члены Камітэта ААН па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах, Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам названага камітэта з 2013 года.

Тэгi
#космас