22 сакавіка 2023 года адбылася лекцыя для маладых супрацоўнікаў арганізацый НАН Беларусі на тэму: «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Перад удзельнікамі выступілі вядучыя навукоўцы Акадэміі навук. З уступным словам выступілі старшыня Савета маладых навукоўцаў Станіслаў Юрэцкі і намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Павел Трубчык. Да моладзі звярнуўся акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя. Навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Валерый Надтачаеў агучыў дакументальныя сведчанні трагедыі ў Хатыні. Як было адзначана, Хатынь — адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты на працягу ўсяго перыяду акупацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб загінулых і ўдзячнасць ім ніколі не павінны памеркнуць у нас, іх нашчадкаў, якія жывуць пад мірным небам.