Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.03.2023

Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і прэзідэнта НДЦ «Курчатаўскі інстытут» Міхаіла Кавальчука

29 сакавіка 2023 года ў рамках Кангрэса маладых вучоных Беларусі і Расіі адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і прэзідэнта НДЦ «Курчатаўскі інстытут» Міхаіла Кавальчука.

Кіраўніцтва дзвюх вядучых навуковых устаноў абмеркавала пытанні развіцця ўзаемавыгаднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і далейшай актывізацыі сумесных даследаванняў вучоных дзвюх краін.

Міхаілу Кавальчуку быў уручаны нагрудны знак адрознення імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Высокай узнагароды вучоны ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё плённага навуковага супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Нацыянальным даследчым цэнтрам «Курчатаўскі інстытут».