Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка. Сярод іх — супрацоўнікі НАН Беларусі.
Медаля Францыска Скарыны ўдастоены галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі Леанард Васільеў, дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі Андрэй Грыгор’еў. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны загадчык аддзялення фізікі плазмы і плазменных тэхналогій Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Валянцін Асташынскі. Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным дзеячам навукі стала загадчык лабараторыі хіміі раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Жанна Рупасава.
Сардэчна віншуем з узнагародамі і жадаем новых поспехаў!