17 красавіка 2023 года ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам Першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка, віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук Уладзіслава Панчанкі і намесніка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксея Кубрына адбылося пасяджэнне Міжакадэмічнага савета па перспектыўных напрамках развіцця Саюзнай дзяржавы.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі ход падрыхтоўкі праекта Парадку дня сумеснага пасяджэння Прэзідыумаў РАН і НАН Беларусі, якое адбудзецца ў маі. У ходзе пасяджэння навукоўцы дамовіліся аб неабходнасці дапрацоўкі стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Было таксама абмеркавана пытанне правядзення экспертызы праграм Саюзнай дзяржавы.