2 верасня 2023 (субота) у 12.00 у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (галоўная алея ЦБС, пачатак выстаўкі «100 інавацый маладых вучоных») адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Фестывалю навукі – 2023. Чакаем наведвальнікаў з 11:00 да 19:00.
Сёлета Фестываль адбудзецца пяты раз.
На юбілейным Фестывалі будуць паказаны традыцыйныя зоны, сярод якіх «Медыцына», «Робаты», «Космас», і адкрыты зусім новыя фарматы, напрыклад, зона навуковай фантастыкі Sci-fi, пляцоўка сустрэчы са знакамітымі вучонымі, пісьменнікамі і касманаўтамі і нават канцэрт аркестра робатаў. Беларускія вучоныя пакажуць сябе на выстаўцы-конкурсе «100 інавацый маладых вучоных», якая паспяхова стартавала ў 2022 годзе. А на пляцоўцы «Універсітэт будучыні» Міністэрства адукацыі раскажа пра дасягненні навукі і актуальныя спецыяльнасці ў вядучых ВНУ краіны.
На фестывалі будзе працаваць пляцоўка «ATOM TEAM», арганізаваная ІЦАЭ г. Мінска пры падтрымцы Інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі «Расатам». У рамках пляцоўкі «Робаты» ўжо пяты раз збяруцца найлепшыя школы і арганізацыі ў сферы STEAM-адукацыі і робататэхнікі.
Сярод сюрпрызаў мерапрыемства будуць навуковыя арт-аб’екты, аўтарскі квэст па фестывалі, дэгустаторый і прыемныя падарункі за актыўнасць.
Уваходны білет у Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі ў дзень мерапрыемства будзе каштаваць 10 р., для школьнікаў і студэнтаў – 5 р., дзеці, малодшыя за 15 гадоў, заходзяць бясплатна.
Азнаёміцца з поўнай праграмай мерапрыемства на сайце і набыць білеты можна на сайце: www.scifest.by