Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2023

У НАН Беларусі прайшоў Дзень ведаў

1 верасня 2023 года ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, члены Бюро Прэзідыума НАН, кіраўнікі навуковых арганізацый Акадэміі навук, вядомыя вучоныя краіны, магістранты Універсітэта НАН Беларусі, іх родныя і блізкія.

Як адзначыў, выступаючы на ўрачыстасцях, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, таленавітыя маладыя даследчыкі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заўсёды знаходзяць падтрымку ў сваіх пачынаннях. “НАН Беларусі з’яўляецца найбуйнейшым навуковым цэнтрам нашай краіны, дзе выконваюцца даследаванні па самым шырокім спектры напрамкаў. Гэта навукова-вытворчая карпарацыя, дзе працуе каля 15 тыс. чалавек. Штогод навуковыя арганізацыі НАН Беларусі прымаюць да 300 выпускнікоў. Сёння ў Акадэміі навук створаны ўсе неабходныя ўмовы для паспяховай навуковай дзейнасці”, — адзначыў Уладзімір Гусакоў. Гаворачы аб прынцыпах кіраўніцтва Акадэміі ў падрыхтоўцы маладых навукоўцаў, Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што таленавітыя маладыя даследчыкі заўсёды знаходзяць падтрымку ў сваіх пачынаннях. “Хачу заклікаць, каб вы не гублялі час і актыўна ўключаліся ў навуковыя даследаванні. І жадаю, каб вы не здрадзілі свайму выбару — Акадэміі навук”, — дадаў ён.

На ўрачыстасцях, прысвечаных Дню ведаў, магістрантам Універсітэта НАН Беларусі была ўручана сімвалічная заліковая кніжка з надпісам “Наперад – да новых навуковых адкрыццяў!”. Першыя заняткі магістрантаў прайшлі ў сценах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

У 2023/2024 навучальным годзе навучанне ва Універсітэце НАН Беларусі будуць праходзіць 150 магістрантаў (у тым ліку замежныя грамадзяне). Сярод абітурыентаў сёлета найбольш запатрабаванымі аказаліся наступныя спецыяльнасці: “біялогія”, “мастацтвазнаўства", “эканоміка”, “фізіка”, “хімія”, “сацыялогія”, “юрыспрудэнцыя”. Магістранты, якія паступілі сёлета, — з усіх куткоў Беларусі.