Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2023

Візіт дэлегацыі ТАА «Лідар кансорцыума «МЦІ МБІР»

31 жніўня адбыўся візіт дэлегацыі ТАА «Лідар кансорцыума «МЦІ МБІР» на чале з дырэктарам міжнародных навукова-тэхнічных праектаў Дзяржкарпарацыі «Расатам», генеральным дырэктарам ТАА ««Лідар кансорцыума «МЦІ МБІР» Васілём Канстанцінавым.

Члены дэлегацыі правялі сустрэчу з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргеем Чыжыкам. У час перагавораў былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і ТАА «Лідар кансорцыума «МЦІ МБІР». На пастаянна дзеючай выстаўцы НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці» госці азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных.

Тэгi
#МЦІ МБІ