Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2023

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2023 годзе конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Конкурс праводзіцца з мэтай: рэалізацыі мер па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах; стварэння маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэння кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэння пераемнасці паміж навукоўцамі розных пакаленняў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя навукоўцы, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі:

кандыдаты навук ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 г. (1989 года нараджэння ўключна), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 30 гадоў (згодна з дыпломам кандыдата навук);

дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 г. (1979 года нараджэння ўключна), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 40 гадоў (згодна з дыпломам доктара навук).

Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН Беларусі. Акрамя таго, у перыяд знаходжання ў банку даных яны атрымліваюць штогадовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым, навукова-арганізацыйным або навукова-практычным мерапрыемстве (канферэнцыі, сімпозіумы, навуковыя школы, кароткатэрміновыя стажыроўкі і інш.).

З патрабаваннямі, што прад’яўляюцца да ўдзельнікаў, і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні аб конкурсе «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

а Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету на сайце Акадэміі навук. Па пытаннях запаўнення анкеты звяртацца па тэл. 358-28-26.

Акрамя таго, удзельнікі конкурсу накіроўваюць камплект дакументаў, указаны ў пункце 5 Палажэння, да 30 кастрычніка 2023 года ў конкурсныя камісіі пры аддзяленнях НАН Беларусі з улікам галіны (напрамку) навуковай дзейнасці ўдзельніка па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66.