Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.09.2023

20–22 верасня адбудзецца 36-е пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанае 30-годдзю з дня заснавання асацыяцыі

20–22 верасня 2023 года ў НАН Беларусі адбудзецца 36-е пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанае 30-годдзю з дня заснавання асацыяцыі. Напярэдадні пройдзе пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН.

У мерапрыемстве прымуць удзел прэзідэнты і прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальных акадэмій навук Расіі, Беларусі, трох правінцый Кітая, Арменіі, Азербайджана, Кубы, В’етнама, Манголіі, Кыргызскай Рэспублікі і інш. У рабоце Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук прымуць удзел таксама кіраўнікі вядучых навуковых цэнтраў. Сярод іх — Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, НДЦ «Курчатаўскі інстытут» (Расія), Расійская акадэмія адукацыі і іншыя.

На пасяджэнні будзе разгледжаны цэлы шэраг важных пытанняў. Удзельнікі абмяркуюць асноўныя вынікі дзейнасці МААН, дзейнасць навуковых саветаў МААН і стварэнне новых навуковых саветаў, прыняцце новага члена ў МААН, абранне правадзейных членаў (акадэмікаў) МААН і іншыя важныя праблемы. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў акадэмій навук будуць пытанні далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі, вядучыя навукоўцы розных краін выступяць з навуковымі дакладамі.

Тэгi
#МААН