20 верасня 2023 года ў 10.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх, Вялікая канферэнц-зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XX Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных «Моладзь у навуцы — 2023».
У працы канферэнцыі прымуць удзел маладыя навукоўцы, аспіранты, саіскальнікі, магістранты, студэнты Беларусі, якія працуюць у такіх напрамках навукі, як: аграрныя, біялагічныя, медыцынскія, гуманітарныя, фізіка-тэхнічныя, фізіка-матэматычныя, па хіміі і навуках аб Зямлі, а таксама маладыя даследчыкі з Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Узбекістана. Усяго на канферэнцыю заяўлена больш за 300 удзельнікаў. 20 верасня (з 14:00) і 21 верасня (з 9:00) 2023 года пройдзе работа 13 секцый па розных напрамках навукі на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава 15). 22 верасня 2023 года ў рамках канферэнцыі пройдзе адукацыйны форум «Шлях у Навуку».
Расклад асноўных мерапрыемстваў канферэнцыі можна знайсці на сайце: https://sites.google.com/view/youthinscience/