Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2023

20 верасня 2023 года адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН, прысвечанае 30-годдзю МААН

20 верасня 2023 года адбылося пасяджэнне Савета маладых вучоных Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанае 30-годдзю заснавання арганізацыі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік кіраўніка МААН, старшыня Навуковага савета па ахове інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій МААН, начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарату НАН Беларусі, акадэмік МААН Пётр Віцязь. На пасяджэнні былі абмеркаваны шляхі пашырэння навуковага супрацоўніцтва маладых вучоных розных краін, гаварылі і пра тыя праблемныя пытанні, якія неабходна вырашыць у рамках дзейнасці Савета маладых вучоных Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

Кіраўнікі Саветаў маладых вучоных МААН выступілі з навуковымі дакладамі. Так, з дакладам «Аб мерапрыемствах Савета маладых вучоных НАН Беларусі ў рамках МААН» выступіў дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі; з дакладам «Аб рабоце з моладдзю ў НАН Рэспублікі Арменія і перспектывах супрацоўніцтва» — галоўны спецыяліст аддзела прыкладных праграм НАН Рэспублікі Арменія, намеснік старшыні Савета маладых вучоных МААН Геворг Варданян і інш.

Тэгi
#МААН