Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.09.2023

Адбылося 36-е пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанае 30-годдзю з дня заснавання

21 верасня 2023 года адбылося 36-е пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанае 30-годдзю з дня заснавання. Напярэдадні прайшло пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прэзідэнты і прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальных акадэмій навук Расіі, Беларусі, трох правінцый Кітая, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кубы, В’етнама, Манголіі, Кыргызскай Рэспублікі, Таджыкістана, Узбекістана і іншых краін. У рабоце Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук прынялі ўдзел таксама кіраўнікі вядучых навуковых цэнтраў. Сярод іх — НДЦ «Курчатаўскі інстытут» (Расія), Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Расійская акадэмія адукацыі і іншыя.

Як адзначыў перад пачаткам пасяджэння Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, сёння ў вырашэнні найбуйнейшых навуковых задач патрэбна кааперацыя вучоных. «Абмяняемся інфармацыяй як аб поспехах, так і аб нявырашаных задачах і праблемах, намецім наша ўзаемадзеянне на працяглую перспектыву. Абмяркуем найноўшыя выклікі — лічбавізацыя, штучны інтэлект, стварэнне разумных сістэм, мікраэлектроніка, біятэхналогіі. Разгледзім і пытанні змены клімату. Для вырашэння складаных навуковых задач вельмі важная кааперацыя», — адзначыў кіраўнік МААН.

На пасяджэнні Савета МААН былі зачытаны вітальныя словы ад Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, ад Генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, ад старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі акадэміка МААН Міхаіла Мясніковіча. Відэавіншаванне ўдзельнікам пасяджэння накіраваў Прэзідэнт Міжнароднага навуковага савета (Ай-Эс-Сі, ISC) Пітэр Глюкман.

У цэнтры ўвагі кіраўнікоў акадэмій навук былі пытанні далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі, вядучыя навукоўцы розных краін выступілі з навуковымі дакладамі. Удзельнікі абмеркавалі асноўныя вынікі дзейнасці МААН, дзейнасць навуковых саветаў МААН і стварэнне новых навуковых саветаў і іншыя важныя пытанні.

Шэрагі Асацыяцыі папоўніліся новым членам. Кубінская акадэмія навук абраная паўнапраўным членам Асацыяцыі МААН.

Адбылося вылучэнне ў правадзейныя члены (акадэмікі) МААН. Гэта —навукоўцы, хто абраны прэзідэнтам нацыянальных акадэмій, з’яўляецца кіраўніком буйных навуковых цэнтраў, а таксама асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай Асацыяцыі.

У рамках урачыстага 36-га пасяджэння Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў замежным членам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абраным Агульным сходам НАН Беларусі на сесіі 17 снежня 2021 года.

Адбылася таксама цырымонія ўручэння сцяга МААН, пасведчання аб членстве ў МААН, юбілейнага медаля і граматы МААН, дыпломаў акадэміка МААН.

Удзельнікі 36-га пасяджэння Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанага 30-годдзю з дня заснавання, прынялі выніковы дакумент — Дэкларацыю Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук «Аб развіцці навукі ў краінах арганізацый — членаў МААН».

У завяршэнне ХXXVI пасяджэння Савета МААН адбылася цырымонія высадкі дрэў на алеі МААН у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Былі пасаджаныя дрэвы ў гонар Акадэміі навук правінцыі Гуандун, Акадэміі навук правінцыі Шаньдун, Расійскай акадэміі адукацыі, Акадэміі навук правінцыі Хэйлунцзян.

Наступнае пасяджэнне Савета МААН пройдзе ў 2024 годзе ў Маскве.

Тэгi
#МААН