Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.09.2023

ЦСАСД праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Сістэма “навука – тэхналогіі – інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы»

28-29 верасня 2023 года ў ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сістэма “навука – тэхналогіі – інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы». Напрамкі работы канферэнцыі:

- актуальныя трэнды, стратэгіі, мадэлі і прагнозы развіцця навукова-тэхнічнай сферы;

- працэсы дыфузіі тэхналогій у сістэме «навука – вытворчасць»;

- рэсурсы і інфраструктура інавацыйнага развіцця;

- рэгуляванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: вопыт і перспектывы.

Фармат канферэнцыі гібрыдны: вочнае пасяджэнне з падключэннем відэаканферэнцсувязі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце навуковай установы: https://center.basnet.by/.