Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.10.2023

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на конкурс на найлепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2023 года ў СМІ

З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх навукоўцаў, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі працягвае прыём заявак на конкурс 2023 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам па наступных намінацыях: найлепшая публікацыя; найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; найлепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт.

Матэрыялы вылучэння падаюцца да 20 снежня 2023 г. камісіі на папяровым і электронным носьбітах па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі (каб. 411) і па электроннай пошце: press@presidium.bas-net.by.

У камплект дакументаў уваходзяць:

1. заяўка, падпісаная кіраўніком і завераная адпаведна пячаткай рэдакцыі, інфармацыйнага агенцтва, дырэкцыі з указаннем намінацыі, на якую заяўляецца праца, з указаннем даты і месца апублікавання або выхаду ў эфір, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і пасады аўтара, кароткага анонсу заяўленых матэрыялаў;

2. непасрэдна публікацыі, сюжэты, матэрыялы па заяўленай намінацыі за 2023 год.

Па падрабязную інфармацыю звяртацца да прэс-сакратара НАН Беларусі Марцалевай Наталлі Аляксандраўны па тэл. 373-14-05.

З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

Тэгi
#конкурс