Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.10.2023

12–13 кастрычніка 2023 года адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 95-годдзю НАН Беларусі.

12–13 кастрычніка 2023 года адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 95-годдзю НАН Беларусі.

12 кастрычніка 2023 года (чацвер) у 10.00 у НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё II Форуму і выставы IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі», прымеркаваных да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На II Форуме ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» будзе арганізавана выстава значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі; прэзентацыя беларускай лічбавай платформы штучнага інтэлекту; правядзенне адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі — 2023»; праца тэматычных секцый і круглага стала.

12 кастрычніка 2023 года (чацвер) у 11.00 (пасля адкрыцця выставы «Штучны інтэлект у Беларусі») адбудзецца ўрачыстае адкрыццё архітэктурна-мастацкай кампазіцыі «Залатое кальцо беларускай навукі» і цырымонія закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам.

13 кастрычніка 2023 г. у 15.00 адбудзецца ўрачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны 95-годдзю НАН Беларусі (Вялікая канферэнц-зала НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66, 2-і паверх), дзе будуць узнагароджаны найлепшыя вучоныя краіны. У холе другога паверха Прэзідыума НАН Беларусі можна будзе азнаёміцца з экспазіцыямі гуманітарнага профілю: археалагічнай, выставай сучасных кніжных выданняў, выставай літаратуры, прысвечанай гісторыі Акадэміі навук.

У дні юбілейных урачыстасцей 10–13 кастрычніка 2023 года пройдзе ЧАЦВЁРТАЯ МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Навука — аснова нашай дзяржаўнасці». Праграма канферэнцыі ўключае фундаментальныя і прыкладныя пытанні стварэння навукаёмістых тэхналогій, матэрыялаў і прадуктаў па прарыўных напрамках развіцця навукі.

ПРАГРАМА

ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 95-годдзю НАН Беларусі

12 кастрычніка (чацвер) 2023 года

09.00–18.00 — работа выставы II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66. Хол першага паверха).

10.00–10.40 — адкрыццё II Форуму і выставы IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Узнагароджанне пераможцаў адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту Беларусі» (НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66. Хол першага паверха).

11.00 (пасля адкрыцця выставы «Штучны інтэлект у Беларусі») — урачыстае адкрыццё архітэктурна-мастацкай кампазіцыі «Залатое кальцо беларускай навукі» і цырымонія закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам (унутраны дворык Прэзідыума НАН Беларусі)

13 кастрычніка (пятніца)

09.00–18.00 — праца выставы II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (пр-т Незалежнасці, 66, хол першага паверха).

15.00–18.00 — урачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны 95-годдзю НАН Беларусі (Вялікая канферэнц-зала НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66, 2-гі паверх).

10–13 кастрычніка 2023 года — ЧАЦВЁРТАЯ МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Навука — аснова нашай дзяржаўнасці» (тэматычныя секцыі працуюць на базе навуковых арганізацый НАН Беларусі).

13 кастрычніка — Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 95 гадоў таму назад у гэты дзень была прынята пастанова Цэнтральнага Выканаўчага камітэта і Савета народных Камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук. А ўжо 14 кастрычніка 1928 года пастанова ЦВК і СНК БССР была апублікавана ў цэнтральных газетах Беларусі. Яе першым прэзідэнтам у снежні 1928 г. быў абраны вядомы беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Сярод першых акадэмікаў — такія вядомыя імёны, як Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Адкрыццё Акадэміі навук адбылося 1 студзеня 1929 года. У розныя гады акадэмія мяняла сваю назву — першапачаткова называлася Беларуская акадэмія навук, затым Акадэмія навук Беларускай ССР, пасля Акадэмія навук Беларусі. З 1997 г. яна мае статус Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.