Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.10.2023

12 кастрычніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі»

12 кастрычніка 2023 года ў 10.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі», прымеркаванага да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На II Форуме ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» плануецца правядзенне выставы значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі; прэзентацыя беларускай лічбавай платформы штучнага інтэлекту; правядзенне адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі — 2023»; праца тэматычных секцый і круглага стала.

З 9.00 у холе першага паверха (пр-т Незалежнасці, 66) разгорнецца маштабная выстава II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі», прымеркаванага да 95-годдзя НАН Беларусі. На выставе будзе прадстаўлена больш за 100 праектаў 50 арганізацый краіны. Гэта навукова-даследчыя арганізацыі, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прыватныя кампаніі.

Галоўны арганізатар выставы — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі прадставіць самыя апошнія распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, медыцыны, біяінфарматыкі, робататэхнікі і маўленчых тэхналогій.

На думку арганізатараў, мэта Форуму ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» — дэманстрацыя дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі; развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва навукоўцаў і спецыялістаў, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту, у інтарэсах пошуку эфектыўных рашэнняў і практычных рэкамендацый па іх прымяненні ў розных сферах жыццядзейнасці.

ПРАГРАМА

II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі», прымеркаванага да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

12 кастрычніка (чацвер) 2023 года

09.00–18.00 — работа выставы II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66, хол першага паверха).

10.00–10.40 — адкрыццё II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Узнагароджанне пераможцаў адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту Беларусі» (НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66, хол першага паверха).

14.00–17.00 — Круглы стол «Прававыя і маральныя аспекты рэгулявання прымянення тэхналогій штучнага інтэлекту». 26 пасяджэнне Экспертнага савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (Экспертны савет МПА СНД – РСС) (пр-т Незалежнасці, 66, канферэнц-зала № 2, 4 паверх).

17.00–17.30 — урачыстая цырымонія далучэння новых удзельнікаў да Кодэкса этыкі ў сферы штучнага інтэлекту (пр-т Незалежнасці, 66, канферэнц-зала № 2, 4 паверх).

13 кастрычніка (пятніца)

09.00–18.00 — праца выставы II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (пр-т Незалежнасці, 66, хол першага паверха).

09.00–13.30 — пасяджэнне «Актуальныя пытанні развіцця тучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь» (АІПІ НАН Беларусі, вул. Сурганава, 6, канферэнц-зала)

13.30–14.00 — падвядзенне вынікаў II Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (АІПІ НАН Беларусі, вул. Сурганава, 6, канферэнц-зала)