Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.10.2023

Навукоўцы НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

11 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, на тэму: «Развіццё фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі: запатрабаванасць айчынных прэпаратаў». Ад НАН Беларусі ў прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Каламіец Эмілія Іванаўна і намеснік дырэктара ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі» Калінічэнка Алена Мікалаеўна. Эмілія Іванаўна ў сваім выступленні сярод перспектыўных распрацовак адзначыла галіны біяфармацэўтыкі, аграбіятэхналогій, прыродаахоўных біятэхналогій, секвеніравання ДНК і нанатэхналогій. Алена Мікалаеўна расказала аб распрацоўках прэпаратаў для лячэння рассеянага склерозу, анкалагічных прэпаратах, якія выкарыстоўваюцца для таргетнай тэрапіі, і падзялілася планамі аб сумесным з расійскімі калегамі праекце. На заканчэнне прэс-канферэнцыі навукоўцы НАН павіншавалі калег з прафесійным святам і адказалі на шматлікія пытанні журналістаў.

Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і штогод адзначаецца 15 кастрычніка.