Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.10.2023

Адбыўся ўрачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны 95-годдзю НАН Беларусі

13 кастрычніка 2023 г. адбыўся ўрачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны 95-годдзю НАН Беларусі.

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.

З дакладам «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі — гонар зямлі беларускай» выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

На ўрачыстым сходзе прагучалі дзясяткі віншавальных адрасоў: ад Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Саюзнай дзяржавы, Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

Вітальныя адрасы ў сувязі са святкаваннем 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паступілі ад шэрагу органаў дзяржаўнага кіравання, акадэмій навук, навуковых супольнасцей і цэнтраў краін СНД і свету. Віншаванні НАН Беларусі накіравалі: Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук акадэмік Краснікаў Генадзь Якаўлевіч, Прэзідэнт Акадэміі навук Кітая Хоу Цзяньга, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан Марат Журынаў, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Таджыкістана Фарход Рахімі, прэзідэнт Кубінскай акадэміі навук Луіс Веласкес-Перэс, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызскай Рэспублікі Канатбек Абдрахматаў і інш.

Узнагародамі міністэрстваў і ведамстваў былі адзначаны найлепшыя навукоўцы і спецыялісты арганізацый Акадэміі навук. Уручаны высокія ўзнагароды ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Так, за плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і атэстацыю навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, высокі прафесіяналізм, наватарства спецыяльны знак «Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» быў уручаны: Аляксандру Гучку, старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і Сяргею Шлычкову, Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

За значны ўклад у развіццё фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне оптыкі, распрацоўку і ўкараненне ў практыку новых аптычных метадаў дыягностыкі і неразбуральнага кантролю Мікалаю Казаку, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, акадэміку быў уручаны нагрудны знак «Сярэбраны медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За дасягненні ў навуцы”». Мікалаю Казаку прысвоена таксама ганаровае званне «Поўны кавалер медалёў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». За шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё прыярытэтных навуковых напрамкаў і ў падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі нагрудны знак «Сярэбраны медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За дасягненні ў навуцы”» быў уручаны: Аляксандру Каваленю, акадэміку-сакратару Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэміку; Эміліі Каламіец, генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», акадэміку і Уладзіміру Логінаву, галоўнаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэміку.

Нагрудны знак адрознення імя Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, занесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь, быў уручаны: Максіму Багдановічу, генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка». Нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» быў уручаны Пятру Віцязю, начальніку ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміку і Віталю Залескаму, дырэктару дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў узнагароджаны Сяргей Круглікаў, генеральны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Завяршыў урачысты сход канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У холе другога паверха Прэзідыума НАН Беларусі можна было азнаёміцца з экспазіцыямі гуманітарнага профілю: археалагічнай, выставай сучасных кніжных выданняў, выставай літаратуры, прысвечанай гісторыі Акадэміі навук. У вольным доступе знаходзілася абноўленая пастаянна дзеючая выстава «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці».