10-13 кастрычніка 2023 года ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі» на базе ДПУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”» (Гомельская вобласць Петрыкаўскі раён аг. Ляскавічы) была арганізавана і праведзена VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Маніторынг і ацэнка стану расліннага свету». Канферэнцыя прысвечана Году міру і стваральнай працы ў Рэспубліцы Беларусь, 95-годдзю з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і 30-годдзю Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэта форуму — аналіз стану і трэндаў дынамікі расліннага свету, неабходнасць распрацоўкі новых наземных і дыстанцыйных метадаў і тэхналогій маніторынгу, абмен назапашаным вопытам і практычным яго выкарыстанні. Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі зарэгістраваліся 153 чалавекі з 69 арганізацый і ведамстваў, устаноў навукі, адукацыі, аховы прыроды Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Рэспублікі Сербскай і Турцыі. На пленарнай сесіі было зроблена 13 дакладаў 27 аўтараў з 12 устаноў Беларусі і Расіі. Падпісаны Дагавор аб творчым супрацоўніцтве паміж ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі» (г. Мінск) і ФДБАУ ВА «Удмурцкі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» (г. Іжэўск). Праца канферэнцыі праходзіла па 3 секцыях:
- «Маніторынг і ацэнка стану лясной расліннасці». На секцыі зроблена 16 дакладаў 40 аўтараў з 12 устаноў Беларусі, Казахстана і Расіі
- «Маніторынг і ацэнка стану травяністай расліннасці на натуральных і антрапагенна парушаных тэрыторыях». Зроблена 17 дакладаў 41 аўтара з 11 устаноў Беларусі і Расіі
- «Маніторынг і ацэнка стану біяразнастайнасці і ахоўных відаў раслін і грыбоў». Зроблена 17 дакладаў 43 аўтараў з 13 устаноў Беларусі, Расіі і Турцыі.
У выніку за 2 дні працы канферэнцыі заслухана і абмеркавана 63 даклады з 33 устаноў Беларусі, Казахстана, Расіі і Турцыі. Выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі. Найлепшыя даклады рэкамендаваны да публікацыі ў зборніках навуковых прац «Батаніка (даследаванні)» і «Зборнік навуковых прац Інстытута лесу НАН Беларусі», а таксама часопісе «Лесной вестник / Forestry bulletin» (Расійская Федэрацыя). Адбыліся палявыя экскурсіі па тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі», дзе навукоўцы наведалі пункты назіранняў маніторынгу воднай, лясной, лугава-балотнай расліннасці, аб’ектамі маніторынгу ахоўных відаў раслін; участкі лесу з рэдкімі і тыповымі біятопамі, аб’екты пашкоджання вяршынным караедам. Праведзены метадычныя заняткі па закладцы сеткі пунктаў маніторынгу і ацэнцы стану лясных экасістэм з выкарыстаннем фітаіндыкацыі. На воднай частцы экскурсіі ўдзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з пойменнымі фітацэнозамі ракі Прыпяць.