Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.10.2023

Адбылася VI навуковая канферэнцыя МААН па лічбавым матэрыялазнаўстве «Мадэляванне сінтэзу і разбурэння матэрыялаў»

20–21 кастрычніка 2023 года адбылася VI навуковая канферэнцыя МААН па лічбавым матэрыялазнаўстве «Мадэляванне сінтэзу і разбурэння матэрыялаў». На ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам да прысутных звярнуўся першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.

Форум праводзіўся сумесна НАН Беларусі (арганізатар — Інстытут прыкладной фізікі), РАН і НДЦ «Курчатаўскі інстытут» пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

Традыцыйна навуковая канферэнцыя МААН асвятляе пытанні штучнага інтэлекту (AI) у матэрыялазнаўстве і ахоплівае лічбавае мадэляванне на розных структурных узроўнях матэрыі (multiphysics modeling): ад мадэлявання з першых прынцыпаў на аснове тэорыі функцыяналу шчыльнасці (DFT) і малекулярна-дынамічнага мадэлявання (MD) да мадэлявання метадам фазавага поля (phase field method), макракінетычнага і тэрмадынамічнага мадэлявання. Сёлета з’явіліся новыя тэмы, звязаныя: з мінералогіяй і геалогіяй, на аснове крышталаграфіі нанаструктур і прынцыпаў фізіка-хімічнага аналізу; канечна-элементным мадэляваннем з прыцягненнем метадаў штучнага інтэлекту і іншыя.

На VI навуковай канферэнцыі МААН па лічбавым матэрыялазнаўстве «Мадэляванне сінтэзу і разбурэння матэрыялаў» былі прадстаўлены даклады навукоўцаў Расіі, Беларусі, Кітая, Індыі, Германіі, Егіпта і іншых краін.